Чыноўніку аб’явілі вымову за тое, што адмовіўся сустракацца з журналістам

2012 2012-10-31T12:45:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svaboda_slova.jpg

Пра гэты выпадак паінфармавала “Народная газета” ў нумары за 25 кастрычніка (публікацыя “Прописная истина”, аўтарка – Алена Сямёнава). Як вынікае з публікацыі, журналістка скіравалася ў рэгіён разабрацца са скаргай жыхароў інтэрната, якіх збіраюцца высяляць.

Напярэдадні паездкі яна атрымала ад намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ляннага, які курыруе жыллёвую сферу, папярэднюю згоду на сустрэчу. Аднак, калі журналістка прыехала, ён перадумаў і прапанаваў ёй даслаць пісьмовы запыт. 

Пасля таго, як “Народная газета” паскардзілася наўпрост старшыню Гродзенскага аблвыканкама Сямёну Шапіру, намесніку старшыні райвыканкама вынеслі вымову.

“Мясцовая ўлада “хавае галаву ў пясок”? Няма чаго сказаць? Альбо проста ад журналіста, ад газеты, якую ён прадстаўляе, вырашылі адмахнуцца як ад надакучлівай мухі?, – разважае журналістка. – Адсутнасць пазіцыі аднаго з бакоў у спрэчным пытанні – яўна не на карысць гэтага боку. А афіцыйны адказ на пісьмовы запыт – гэта заведама папяровая валакіта. Няўжо ў Дзятлаўскім раёне развучыліся размаўляць з людзьмі, у тым ліку з журналістамі?..”

Нагадаем, што журналісты недзяржаўных СМІ, якія цалкам падзяляюць абурэнне калегі з дзяржаўнага СМІ, рэгулярна сутыкаюцца не толькі з адмовамі ў сустрэчах з афіцыйнымі асобамі, але і ў прадастаўленні элементарнай інфармацыі з афіцыйных крыніц – аж да ЗАГСаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international