23 студзеня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні пачаўся разгляд справы супраць Мечыслава Яскевіча — кіраўніка гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў

2007 2007-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім раённым судзе Горадні пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Мечыслава Яскевіча, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве — зьбіцьці мужчыны.

Судовае паседжаньне адкрытае, але ж у дзьвярах будынку суду стаялі міліцыянты і нікога не пускалі. Так туды з цяжкасьцю патрапіла консул Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні Зоф’я Шмыд, а звычайных грамадзянаў і журналістаў на паседжаньне не дапускалі нібыта па прычыне малой залы для судовага паседжаньня, што яна ня можа зьмесьціць усіх прысутных.

Адвакат падсуднага Ўладзімер Кісялевіч здолеў дамагчыся таго, каб у залу прапусіцілі пяць журналістаў, сярод якіх карэспандэнт Свабоды і здымачная група трэцяй праграмы польскага тэлебачаньня. Але здымаць судовы працэс забаронена.

Паколькі ў суд не зьявіліся ўсе сьведкі, судзьдзя прыняў рашэньне абвесьціць перапынак у працэсе над актывістам непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Мечыславам Яскевічам да 30 студзеня. Паводле судзьдзі, у адпаведнасьці з працэдурай, трэба выслухаць паказаньні ўсіх сьведкаў у адзін дзень.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international