Жлобін: суд над сябрам “Справядлівага свету”

2012 2012-10-31T12:06:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобіне ў чарговы раз перанесена судовае пасежданне па справе сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага, які абвінавачваецца па артыкуле 424 КК (“злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”). Суддзя Жлобінскага раённага суда Інна Шаршнёва перанесла пасежданне на 14 лістапада без тлумачэння якіх-небудзь прычын.

Апошні раз суд, на якім дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пакараць сябра “Справядлівага свету” трыма гадамі калоніі, адбыўся 28 верасня. Працяг быў прызначаны на 30 кастрычніка, але суддзя перанесла пасежданне яшчэ на два тыдні.

Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім ідзе з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы.

Нагадаем, напярэдадні мясцовых выбараў-2010 Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў праверку ўпраўлення камунальнай уласнасці, якую на працягу пяці гадоў (з 2004 па 2009 гг.) узначальваў Яўген Басарэўскі. КДК  выявіў, што прадпрыемства як быццам бы ўхiляўся ад выплаты 50% арэнднай платы, чым нанесла ўрон дзяржаве на суму больш за 180 мільёнаў рублёў. Супраць Яўгена Басарэўскага і былога бухгалтэра Цэнтру ўпраўлення камунальнай уласнасці Валянціны Касцюкевіч была ўзбуджана крымінальная справа.

Сам Яўген Басарэўскі адзначаў, што да яго неаднаразова падыходзілі чыноўнікі з райвыканкаму і прапаноўвалі зняцца з выбараў, каб не ствараць сабе праблем. Але актывіст адмовіўся зрабіць гэта.

Па словах спадара Яўгена, за гады ягонай працы на гэтым прадпрыемстве ўсе праверкі праходзілі без якіх-небудзь заўваг. І толькі апошнія праверкі, якія і выявілі нібыта парушэнні, праводзіліся як раз у той час, калі і выбары ў мясцовыя саветы.

Падчас суда была праведзена дадатковая экспертыза, якая паказала, што частка выручкі ад здачы ўнаём будынкаў выплочваліся джяржаве рэгулярна і па меры магчымасці прадпрыемства.  Нягледдзячы на гэта, пракурор запатрабаваў пакараць Басарэўскага трыма гадамі абмежавання волі.

Сам Яўген Басарэўскі лічыць, што расцягванне судовага працэсу, які, па-сутнасці, развальваецца на вачах, сведчыць пра яўны палітычны след у крымінальнай справе і нежаданні мясцовых улад прызнаць Басарэўскага і ягоную былую калегу невінаватымі па прад’яўленым абвінавачанням.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international