Новаўвядзенні ў польскай школе Гродна зневажаюць пачуцці вучняў і іх бацькоў

2012 2012-10-31T12:00:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыя польскай школы ў Гродне выключыла з плана выхаваўчай дзейнасці традыцыйныя мерапрыемствы “Акадэмія 11 лістапада” і “Акадэмія 3-га траўня”. Замест Дня Незалежнасці Польшчы і Дня Канстытуцыі ў школе будуць адзначацца Хэлоўін і дзень бальшавіцкай рэвалюцыі 7 лістапада.

Абураныя бацькі дзяцей, якія вучацца ў польскай школе, накіравалі пісьмовыя звароты на імя дырэктаркі навучальнай установы Дануты Сурмач і загадчыка аддзела адукацыі Ленінскага раёна Сяргея Ламекі з патрабаваннем неадкладна вярнуць нацыянальныя святы ў каляндар агульнашкольных мерапыремстваў.

На думку ініцыятара зварота Веслава Кеўляка, дзеянні чынавенства ад адукацыі з’яўляюцца праявай непавагі да гісторыі польскага народа і абразай рэлігійных пачуццяў вернікаў.

- Здабыццё незалежнасці з’яўляецца важнейшай падзеяй у жыцці кожнага народа. Забараняць праводзіць такое свята – гэта ўшчамленне нашых правоў. Цягам 15 гадоў як існуе нашая школа ў Гродне, гэтыя святы адзначаліся як агульнашкольныя. Адмена іх – гэта ліквідацыя агульнашкольных традыцый. Хэлоўін з’яўляецца прафанацыяй свята памяці нашых блізкіх, якое ў Беларусі вядомае як Дзяды. Хэлоўін – гэта вялікі абсурд, які нават цяжка каментаваць.

Непакоіць бацькоў і тое, што ў плане выхаваўчай дзейнасці польскай школы не адлюстроўваецца закладзеная ў статуце міжнародная супраца з навучальнымі ўстановамі Польшчы. Нежаданне адміністрацыі школы ўсталёўваць стасункі паміж дзецьмі суседніх краінаў разглядаецца бацькамі як спроба самаізаляцыі і абмежавання вучняў у магчымасцях спартова-культурніцкіх кантактаў са сваімі польскімі равеснікамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international