Гісторыка Лену Глагоўскую не пускаюць у Беларусь

2012 2012-10-31T11:59:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гісторык і старшыня Беларускага Таварыства “Хатка” ў Гданьску доктар Лена Глагоўская не атрымала беларускай візы і не зможа прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі арганізаванай Таварыствам Беларускай Школы на тэму “Людзі даўняй Гародні”. У консульстве ў Беластоку ёй не патлумачылі прычыны адмовы ў візе і параілі пісаць у Міністэрства замежных справаў.

- Я звычайна працую як навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце і займаюся навукай, а не палітыкай. Хаця магла б займацца палітыкай, бо палітолаг па адукацыі. І я не разумею, чаму мне адмовілі, хацелася б ведаць прычыну. Каб было больш смешна, я гаварыла пра Аляксандру Бергман. Не ведаю, чаму нас са спадарыняй Аляксандрай так успрынялі.

Лена Глагоўская мае намер напісаць запыт асабіста міністру замежных справаў Уладзіміру Макею. Па яе словах, ёй падвойна прыкра, паколькі акрамя удзелу ў цалкам непалітычнай канферэнцыі яна хацела наведаць на Дзяды магілы сваіх блізкіх па беларускім баку мяжы.

У міжчасе на пытанне нашага радыё наконт прычын адмовы ў выдачы візы Лене Глагоўскай супрацоўніца консульства ў Беластоку адказала наступнае:

- Калі ласка, звяртайцеся да старонкі Амбасада Рэспублікі Беларусь у Рэчы Паспалітай Польскай. Там ёсць уся інфармацыя па выдачы візаў. Калі прачытаеце інфармацыю, усё зразумееце. Таму варта зайсці на сайт і проста пачытаць.

Дарэчы, таксама ў кожным аналагічным выпадку консульствы альбо амбасада Беларусі ў Польшчы адказвае, што прычын выдачы альбо нявыдачы візаў не тлумачыць, бо гэта з'яўляецца суверэнным рашэннем дыпламатычнага прадстаўніцтва краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international