Салігорскія ўлады бяруць пад кантроль працоўную моладзь

2012 2012-10-31T11:45:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/moladz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзеля гэтага ва ўсе арганізацыі і прадпрыемствы раёна былі разасланыя лісты з інфармацыяй аб неабходнасці ўвядзення ў штат супрацоўнікаў пасады адмыслоўца па працы з моладзю. Дадзеная ініцыятыва ажыцяўляецца пад эгідай Міністэрства адукацыі з мэтай рэалізацыі так званай “дзяржаўнай моладзевай палітыкі”. У залежнасці ад колькасці робтнікаў у арганізацыі да 31 года разнарадкаю нават даводзіцца мэтазгоднасць увядзення дзеля гэтага асобнай пасады альбо ўскладання абавязкаў на іншага работніка па сумяшчальніцтве. У лісце асабліва падкрэсліваецца, што “спецыяліст па працы з моладзю прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе загадам кіраўніка арганізацыі па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам”.

На думку мясцовых праваабаронцаў, гэткія захады чыўноўнікаў з’яўляюцца чарговай спробай кантролю за найбольш актыўнай часткай грамадства. Як і ў выпадку з кантрактнай сістэмай, рэалізацыя гэтых планаў ускладаецца на эканамічных агентаў і суб’екты гаспадарання, для якіх у здаровым грамадстве функцыя палітычнага кантролю з’яўляецца абсалютна не ўласцівай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international