Зьмітра Дашкевіча да канца тэрміну адправілі ў «крытую» турму

2012 2012-10-30T20:52:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.

У якую дакладна турму накіруюць Дашкевіча, стане вядома толькі пасьля яго прыбыцьця. «Але вядома, што этап у яго ўжо сёньня», — паведаміла нявеста палітвязьня Наста Палажанка, якая чакала рашэньня суду каля ўваходу ў калёнію. Вось што Наста Палажанка паведаміла ў тэлефоннай размове адразу пасьля сустрэчы з адвакатам пра абгрунтаваньне такога рашэньня суду:

«Да яго былі стандартныя пытаньні — давяраеш суду ці не давяраеш. Ён адказаў, што не давярае. А калі дапытваліся пра лінію паводзін, якую абраў у калёніі, ён заявіў, што лічыць сябе невінаватым і таму мае маральнае права не выконваць незаконныя, як ён лічыць, патрабаваньні».

Карэспандэнт: «Як ён выглядае, як сябе паводзіў?»

Палажанка: «Выглядаў быццам нармальна, але, безумоўна, хвалюецца перад новым этапам. Тым больш ён будзе дастаткова хутка — адразу пасьля суду».

З трох турмаў — магілёўскай, гарадзенскай і жодзінскай — Зьміцер Дашкевіч можа апынуцца ў дзьвюх — гарадзенскай ці жодзінскай, бо магілёўская турма прызначаная для тых вязьняў, якія адбываюць тэрміны ўпершыню. Паводле Насты Палажанкі, Дашкевіч мяркуе, што яго накіруюць у Гарадзенскую турму. Прычыны, чаму ён так лічыць, актывістцы невядомыя.

Вось як Наста Палажанка пракамэнтавала тое, што Зьмітра Дашкевіча вырашылі накіраваць у «крытую» турму:

«Безумоўна, гэта пагаршэньне ўмоваў для яго: новы этап, новыя людзі, новая турма. Толькі месяц таму ў яго быў этап, і зараз будзе новы — гэта такое вымотваньне чалавека. Яго хочуць больш ізаляваць, каб і зьняволеныя ня бачылі і ня ведалі пра яго. Але найперш — пагоршыць яму ўмовы».

Год пазбаўленьня волі, які Зьміцер Дашкевіч атрымаў за непадпарадкаваньне адміністрацыі, скончыцца ў жніўні. Такім чынам, рэшту гэтага тэрміну актывіст правядзе ў крытай турме, калі яго ня вызваляць, як сталася зь некаторымі палітвязьнямі, датэрмінова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international