Крымінальную справу ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня будзе разглядаць Ваенная калегія Вярхоўнага суда

2012 2012-10-30T16:35:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ВС Марыя Лапо. Матэрыялы ўжо накіраваныя ў Ваенную калегію. Паводле яе слоў, згодна з заканадаўствам, рашэнне аб прызначэнні даты пачатку слуханняў павінна быць прынятае на працягу трох месяцаў.

Нагадаем, Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Дзеянні былога намесніка кіраўніка МУС кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), чч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Яўген Полудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яму прад'явілі абвінавачванне па частцы 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была заведзеная другая крымінальная справа - па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча). Абедзве справы аб'яднаныя ў адну вытворчасць.

Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна на працягу доўгага перыяду часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

На сустрэчы з журналістамі 27 красавіка старшыня Следчага камітэта Валерый Вакульчык паведаміў, што па справе праходзіць шмат сведак. "Абгрунтаванасць затрымання Полудня не выклікае сумненняў", - сказаў кіраўнік СК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international