40 дзён назад не стала Крысціны Шацікавай

2012 2012-10-30T16:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shacikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Шацікава.

Крысціна Шацікава.

Грамадская актывістка з Магілёва пайшла з жыцця пасля працяглай хваробы. У яе быў рак лёгкіх. Нягледзячы на хваробу, яна да апошняга змагалася за жыццё, дапамагала людзям і бараніла іхныя правы.

Праз лекарскую памылку Крысціну паўгады лячылі ад прастуды, аднак ёй ад гэтага лягчэй не станавілася. Сябры адвезлі яе да знаёмага лекара, які і дыягнаставаў хваробу.

Родныя лічуць, што хвароба ўзнікла ў Крысціны Шацікавай пасля збіцця яе АМАПаўцамі.

Крысціна запомнілася сваёй ініцыятыўнасцю, прынцыповасцю і давядзеннем спраў да канца. Яна была яркім вулічным лідэрам і не абмяжоўвалася рэгіянальнай дзейнасцю, пастаянна ўдзельнічала ў розных акцыях як у розных гарадах Беларусі, так і за яе межамі.

Сёння родныя, блізкія і сябры Крысціны Шацікавай збяруцца за сталом, каб памянуць грамадскую актывістку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства