Вадзім Кузьмін: Нікому няма справы, што ўвесь мікрараён размаляваны свастыкамі"

2012 2012-10-30T10:26:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_1029_2_f1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Кузьмін

Вадзім Кузьмін

Віцебскі актывіст 9 разоў звяртаўся ў міліцыю, каб супрацоўнікі заняліся пошукам тых, хто размаляваў свастыкамі жылы мікрараён "Білева". Але звароты аказаліся безвыніковымі, як і патрабаванне зафарбаваць свастыкі, на якія штодня вымушаны глядзець сотні мінакоў.

Свастыкі ў мікрараёне "Білева" Вадзім Кузьмін заўважыў больш за тры месяцы таму – яшчэ калі збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты на мінулых парламенцкіх выбарах.

"Калі я ўжо зарэгістраваўся кандыдатам, то пачаў звяртацца не толькі ў міліцыю, але і ва ўчастковыя выбарчыя камісіі – бо адна са свастык была намалявана на будынку банка, міма якога людзі якраз і йшлі галасаваць. Пасля маіх настойлівых зваротаў ва ўсе інстанцыі толькі гэтая свастыка на банку й была зафарбавана – атрымаўся зялёны квадрат на жоўтай сценцы. У іншых месцах усё засталося па-ранейшаму: свастыка на шапіку, дзе раней гандлявалі харчовымі таварамі, зусім побач з аўтобусным прыпынкам, свастыка на доме №3 па вуліцы Баграмяна… І тым самым часам па тэлебачанні нам увесь час нагадваюць, што Беларусь, як ні адна іншая краіна, моцна пацярпела ад фашызму!" – апавядае Вадзім Кузьмін.

Вадзім Кузьмін гаворыць, што непасрэдныя звароты ў міліцыю поспеху не мелі:

"Я асабіста тэлефанаваў некалькі разоў. Па маёй просьбе тэлефанавала і жанчына з ветэранскай арганізацыі Кастрычніцкага раёну. Але ў міліцыі адказ адзін: "Ну і што,  што свастыкі? Мы ж не пойдзем іх замалёўваць?" Ды я зафарбаваў бы і сам гэтую брыдоту, дык потым жа абвінавацяць у самаўпраўстве, ці ў тым, што папсаваў гарадскую маёмасць…Галоўнае, што міліцыя адмаўляецца шукаць тых, хто гэта робіць! Вось надпісы апазіцыйнага зместу зафарбоўваюць адразу, і вінаватых шукаюць. А свастыка – гэта што, нармальна?"

Актывіст збіраецца падаць у райаддзел міліцыі пісьмовую заяву, бо ён таксама жыхар мікрараёна Білева, і вымушаную неабходнасць штодня назіраць нацысцкую сімволіку лічыць асабістай абразай. Калі ж атрымае чарговую адмову, то будзе звяртацца ў пракуратуру са скаргай на бяздзеянне супрацоўнікаў міліцыі.

 

Свастыкі ў Віцебску
Свастыкі ў Віцебску

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international