Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам "Дзяды" 28 кастрычніка 2012г.

2012 2012-10-29T16:19:10+0300 2016-07-25T12:57:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/28-oktyabrya-dzyadi-shestvie-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Фота: Belarusian News Photos

Фота: Belarusian News Photos

Праваабарончы цэнтр “Вясна” традыцыйна праводзіць маніторынг правядзення масавых грамадска-палітычных акцый. Мэтай маніторынгу з'яўляецца аналіз адпаведнасьці масавага мерапрыемства крытэру мірнага  мерапрыемства, і наколькі права грамадзянаў на такія масавыя мерапрыемствы было забяспечана з боку дзяржавы.

Падчас мерапрыемства прысутнічала пяць назіральнікаў, якія адсочвалі ўсе этапы правядзеньня акцыі.

28 кастрычніка ў Менску праводзілася традыцыйная масавая акцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі "Дзяды". Гэтае мерапрыемства ў форме шэсьця і мітынга было дазволена Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

Сыходзячы з аналізу анкет назіральнікаў, ПЦ "Вясна" прыходзіць да наступных высноў:

1. Арганізатары мерапрыемства атрымалі дазвол на дадзенае шэсьце і мітынг у строгай адпаведнасці з патрабаваннем Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах". Шэсьце і мітынг з'яўляліся санкцыянаванымі мясцовым органам улады.

2. Мерапрыемства насіла мірны характар, яго ўдзельнікі не адхіляліся ад дазволенага маршруту, у працэсе шэсьця і мітынга заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах удзельнікамі не парушалася.

3. Колькасць удзельнікаў мерапрыемства было ад 300 да 500 чалавек.

4. Супрацоўнікі міліцыі і іншых службаў паводзілі сабе ў цэлым нейтральна, аднак за ўдзельнікамі акцыі вялася аператыўна кіна- і відэа з’ёмка, вялікая колькасьць супрацоўнікаў міліцыі і іншых службаў не былі апранутыя ў форменую вопратку, не мелі ідэнтыфікацыйных карт і іншых пазнакаў прыналежнасьці сябе да супрацоўнікаў спецыяльных служб па забеспячэньні правапарадку.

5. Зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі перашкоды працы журналістам.

6. Нягледзячы на тое, што акцыя была дазволеная, традыцыйна носіць мірны характар, супрацоўнікі міліцыі напярэдадні акцыі ў горадзе Міёры правялі затрыманне моладзевых актывістаў Зьміцера Крэменецкага і Рамана  Васільева ў дачыненьні да якіх былі складзеныя пратаколы за быццам бы здзейсненае дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь). Дадзены факт сьведчыць, што ўлады працягваюць незаконую практыку фальсіфікацыі фактаў правапарушэньняў у дачыненьні да моладзевых актывістаў напярэдадні акцыі з мэтай іх ізаляцыі ад удзелу ў шэсьці і мітынгу. Такія факты разглядаюцца ПЦ "Вясна" як адвольныя затрыманьні.

6.1. Непасрэдна перад пачаткам масавага мерапрыемства быў затрыманы непаўнагадовы Ільля Хромаў, які нёс у заплечніку бел-чырвона-белыя стужкі (вызвалены пазьней), а таксама Ўладзіслаў Шведа,  у якога быў адабраны бел-чырвона-белы сцяг і складзены пратакол аб дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь). Дадзеныя затрыманьні з'яўляюцца цалкам незаконнымі.

Такім чынам, ПЦ “Вясна” адзначае што шэсьце і мітынг “Дзяды” насілі мірны характар. Таксама мы адзначаем, што з боку міліцыі мелі месца беспадстаўныя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі. Гэта з’яўляецца недапушчальным фактам і сведчыць аб тым, што падчас акцыі незаконна абмяжоўвалася права грамадзян на мірныя сходы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international