Таццяна Рэвяка: Беларусі не трэба "пераводзіць стрэлкі" на праблемы ў іншых краінах

2012 2012-10-29T16:05:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У рамках 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у інтэрактыўным дыялогу c Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй па пытанні «Заахвочванне і абарона правоў чалавека».

Прадстаўнік беларускай дэлегацыі дарадца Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН Ларыса Бельская у сваім выступе вітала намаганні Вярхоўнага камісара па правах чалавека і узначаленага ёю упраўлення ААН (УВКПЧ) у прасоўванні прагрэсіўнага заканадаўства ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі і абароны яе ахвяраў.

 
Акрамя гэтага, прадстаўнік Беларусі заявіла, што наша дзяржава «у поўнай меры выконвае свае абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека». Паводле яе слоў, Беларусь гатова ўзаемадзейнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН, уключаючы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека на аснове «аб'ектыўнага і непрадузятага падыходу».

 
Яна выказала занепакоенасць неаб'ектыўным і выбарчым маніторынгам краінавых сітуацый у асобных краінах свету і маўчаннем УВКПЧ ў дачыненні да парушэнняў правоў чалавека ў заходніх краінах.

 
«У заключэнне хацелі б падкрэсліць, што для эфектыўнага выканання мандата УВКПЧ і дасягненні рэальнага прагрэсу ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва па правах чалавека няма іншага шляху акрамя ўзаемапаважлівага і ўсебаковага ўзаемадзеяння Упраўлення і яго кіраўніцтва з дзяржавамі-сябрамі ААН», - падкрэсліла Ларыса Бельская.

 
Пракаментаваць яе спіч карэспандэнт сайта «Товарищ.online» папрасіў прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека Таццяну Равяка.

 
- Перш за ўсё, хацела б адзначыць, што вельмі рада дыялогу афіцыйнага Менска і вярхоўнага камісара па правах чалавека, паколькі гэта дае надзею, што над пытаннямі правоў чалавека нашаму Ураду не толькі даводзіцца задумвацца, фармулюючы тое ці іншае пасланне ВКПЧ, але і думаць пра свае абавязальніцтвы, дадзеныя у рамках ААН.

 
Вядома, пытанні, пра якія кажа прадстаўнік Беларусі (гандаль людзьмі) вельмі важныя, і над гэтым трэба працаваць як унутры дзяржавы, так і ў глабальным маштабе. Але правы чалавека не абмяжоўваюцца толькі гэтай тэмай.

 
- Адразу ўспамінаецца прыказка пра «парушынку і бервяно»...

- Афіцыйны Менск супрацівіцца справядлівай крытыцы. Вось цытата: «Беларусь у поўнай меры выконвае свае
абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека. Мы гатовы ўзаемадзейнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН, уключаючы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека на аснове аб'ектыўнага і непрадузятага падыходу». І вось факты з рэальнага становішча «ўзаемадзеяння з праваабарончымі механізмамі ААН»: за апошнія 14 гадоў Беларусь не прадставіла ніводнага перыядычнага дакладу (прадастаўляецца раз на чатыры гады) згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ніводнае з рашэнняў Камітэта па правах чалавека ў дачыненні да парушэння Беларуссю правоў сваіх грамадзян не выканана.

 
- Можна трохі падрабязней?

 
- Мне вядомыя 26 такіх рашэнняў, у тым ліку па закрыцці Праваабарончага цэнтра "Вясна". І ні ў адным з гэтых выпадкаў беларускі Урад не аднавіў парушаныя правы. Гэта азначае, што на практыцы наша дзяржава фактычна не прызнае кампетэнцыю гэтага наддзяржаўныя органа. У 2010 годзе Беларусь у рамках працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду адсправаздачылася перад Саветам ААН па правах чалавека. Адначасова быў беларускімі праваабарончымі арганізацыямі прадстаўлены альтэрнатыўны даклад, які таксама прымаўся да ўвагі пры выпрацоўцы рэкамендацый Беларусі.

 
- І як Беларусь адрэагавала на іх?

 
- Вельмі проста. Большасць былі проста прызнаныя непрымальнымі. А гэта вельмі важныя пытанні: і адвольныя знікнення, і пытанні свабоды выказвання меркаванняў, сходаў, асацыяцый, справядлівых выбараў, пераследу па палітычных матывах, і іншыя. Аказваецца, з гэтым у нас усё ў парадку і няма чаго ААН лезці ў гэтыя пытанні.

- Нядаўна пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў заявіў, што афіцыйны Менск не збіраецца супрацоўнічаць з спецдакладчыкам Савета ААН па Беларусі Міклашам Харашці...

- Адмова ад прызнання мандата спецдакладчыка - гэта яшчэ адно яркае пацвярджэнне таго, што Беларусь
не вельмі імкнецца выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы.

 
- Беларускія прадстаўнікі пастаянна падкрэсліваюць, што Беларусь не трэба вучыць, як выконваць правы чалавека, і прапаноўваюць Захаду зірнуць на сябе.

 
- Вядома, нельга сказаць, што ў нейкай дзяржаве ўсё можа быць ідэальна з правамі чалавека. Такога няма, і наўрад ці калі-небудзь будзе. І на гэта трэба рэагаваць, у тым ліку і ў рамках ААН. Але не трэба "пераводзіць стрэлкі" на праблемы ў іншых краінах. Усё ж варта задумацца над тым, як выправіць становішча ў лепшы бок у сваёй краіне. І калі даюцца разумныя парады, як гэта зрабіць, не варта іх проста адкідаць як «перадузятае стаўленне». Ад гучных слоў, заяў і абвінавачванняў правоў чалавека ў нашай краіне не дадасца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international