Гомель: антыалкагольная ініцыятыва не можа атрымаць юрыдычны адрас для рэгістрацыі аб'яднання

2012 2012-10-29T15:33:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uletka-antualkagol-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі актывісты ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» не могуць атрымаць юрыдычны адрас, каб затым афіцыйна зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне. «Каб дзейнічаць у прававых межах, мы хацелі зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне, для гэтага патрэбны юрыдычны адрас. І вось праз знаёмых, праз абвесткі ў мясцовых газетах мы знайшлі тых, хто можа нам даць юрыдычны адрас без прадстаўлення памяшкання ці нават з прадстаўленнем памяшкання. Папярэдняя тэлефанаванне ці наведванне – і нам даюць дабро, абяцаюць даць гарантыйны ліст. Але назаўтра тэлефануюць і адмаўляюць па розных прычынах», - патлумачыў каардынатар ініцыятывы Кастусь Жукоўскі.

Ён лічыць, што паміж уладамі і тымі, хто прадстаўляе юрыдычны адрас розным арганізацыям, існуе дамова ці інструкцыя, згодна якой трэба прадстаўленне юрыдычнага адрасу ўзгадняць з мясцовымі ўладамі. «І вось спачатку яны згаджаюцца, а потым, відаць, пасля ўзгаднення з выканкамамі адмаўляюць нам. А пакуль няма юрыдычнага адрасу, то і не можам падаць дакументы на рэгістрацыю», - дадае каардынатар.

Яго паплечнік, Зміцер Карашкоў, лічыць, што дзяржава не зацікаўлена, каб барацьба з п'янствам і алкагалізмам была рэальнай, а не папяровай – праз дырэктывы, указы, якія не прыносяць ніякага плёну.

Зміцер Карашкоў звяртае ўвагу, што некаторыя арганізацыі з лёгкасцю атрымалі рэгістрацыю і дзейнічаюць у Гомелі.

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international