18 сакавіка міліцыя затрымала лідэра магілёўскага Маладога Фронту Максіма Азарава

2007 2007-01-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Максім Азараў распавёў Радыё Рацыі, што ўначы забіраў на чыгуначным вакзале пакунак, які яму перадалі з цягніком. Не пасьпеў ён пакінуць прывакзальную плошчу, як да яго падыйшлі двое мужчынаў у цывільным ды, паказаўшы пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі, загадалі прайсьці ў пастарунак. Па словах міліцыянтаў, ён нагадваў рабаўніка дзяцей і жанчынаў. У пастарунку ў маладафронтаўца забралі пакунак, адтуль на службовай машыне яго даставілі ў вядомы яму Ленінскі РАУС. Там ніхто ўжо ня згадваў пра рабаўніцтва жанчын і дзяцей — міліцыянтаў зацікавіў зьмест пакунка, які быў у хлопца. Праз некалькі гадзінаў Азараву прынесьлі падпісаць пратакол канфіскацыі. У пакунку знаходзіліся 395 улётак „Свабоду Дашкевічу” і васьміметровая расьцяжка з такім жа тэкстам. Міліцыянты спрабавалі яшчэ скласьці пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня — улёткі ня мелі выходных дадзеных.

Максім Азараў адмовіўся падпісваць пратаколы. Па ягоных словах, за тры гадзіны, на працягу якіх ён ня бачыў сваіх рэчаў, туды маглі што хочаш падкінуць.

Праз тры гадзіны былі выкліканыя бацькі непаўнагадовага. Калі тыя прыехалі, загадалі чакаць. Чаго чакалі, ніхто не зразумеў, але агулам маладафронтаўца пратрымалі ў РАУС амаль пяць гадзінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international