viasna on patreon

У Віцебску распачаты судовы працэс па ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр моладзевых ініцыятываў “Контур”.

2003 2003-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 ліпеня стала вядома, што Упраўленьне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму падало зыск аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр моладзевых ініцыятываў “Контур”. Падставай для зыску стала тое, што са жніўня 2000 году кіруючы орган аб’яднаньня не знаходзіцца па месцы юрыдычнага адрасу. Аб’яднаньне абвінавачваецца таксама ў парушэньні патрабаваньняў Дэкрэту прэзідэнта ад 12 сакавіка 2001 году №8 і падаткавага заканадаўства – па меркаваньні органаў юстыцыі, аб’яднаньне выкарыстоўвала бязвыплатную замежную дапамогу без адпаведнага дазволу.

Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр моладзевых ініцыятываў “Контур” было зарэгістраванае ў 2000 годзе і з’яўляецца рэсурсным цэнтрам для свайго рэгіёну, які шмат дапамагае іншым грамадзкім арганізацыям Віцебшчыны. Падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе “Контур” актыўна ўдзельнічаў у мабілізацыйнай кампаніі. Напачатку 2002 году бясьсьледа знік кіраўнік аб’яднаньня Юрый Корбан, лёс якога па сёньняшні дзень невядомы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства