20 cтудзеня ў гарадах і мястэчках Случчыны прайшлі акцыі ў падтрымку палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча

2007 2007-01-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акрамя Салігорску моладзевые актывісты меліся правесьці акцыі салідарнасьці са Зьміцерам Дашкевічам у Слуцку, Любані, Старых Дарогах і Старобіне, а таксама наведаць бацькоў маладога палітыка, якія жывуць у Старых Дарогах.

20 студзеня цэлы ўзвод салігорскай міліцыі быў мабілізаваны на затрыманьне мясцовых актывістаў Маладога Фронту. З самага ранку у Салігорску былі затрыманыя шасьцёра маладафронтаўцаў, якія накіроўваліся ў Старыя Дарогі, Слуцк і Старобін з раздатачнымі матэрыяламі. Хлопцы былі літаральна атачоныя дзясяткамі міліцыянтаў, узьнятымі па трывозе крымінальным вышукам. Праз гадзіну пасьля гэтага на гарадзкім кірмашы пры спробе вывесіць расьцяжку з патрабаваньнем вызваліць палітзьняволенага лідэра Маладога Фронту былі схопленыя Андрэй Тычына і Ільля Шыла. У хлапцоў была канфіскаваная расьцяжка і інфармацыйныя улёткі.

Акрамя Салігорску, слуцкія маладафронтаўцы правялі ў цэнтры гораду пікет і раздачу ўлётак з інфармацыяй аб існаваньні ў нашай краіне палітычных вязьняў і крымінальных справах, заведзеных супраць лідэраў Маладога Фронту.

Негледзячы на беспрэцэдэнтныя дзеяньні міліцыянтаў, апоўдні на плошчы Леніна перад Салігорскім гарвыканкамам усё ж зьявіўся транспарант з надпісам "Свабоду Дашкевічу!". Падчас акцыі міліцынты затрымалі маладафронтаўцаў Івана Шылу Зьітра Карнова. На хлапцоў былі складзеныя пратаколы паводле 156 артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, пасьля чаго непаўнагадовага Івана вызвалілі пад падпіску бацькоў, а Зьміцер Карноў быў накіраваны у ізалятар часовага ўтрыманьня да суду.

Пікет у падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі і ў абарону палітычных палітвязьняў 20 студзеня быў праведзены Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі каля расейскага кансуляту ў Нью-Йорку. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў з Нью-Йорку, Нью Джэрсі, Пэнсільваніі і штата Масачусэца.

Падчас пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка да Беларускай моладзі, а таксама агучаны патрабаваньні да вызваленьня палітвязьняў, паведаміла прэс-служба Маладога Фронту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international