Затрыманым актывістам у Свіслачы - штрафы і суткі арыштаў

2012 2012-10-31T11:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-krot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Алесь Крот на акцыі, фота volkovysk.by

Актывіст Алесь Крот на акцыі, фота volkovysk.by

Трое з чатырох затрыманых актывістаў, удзельнікаў Свіслацкага фэсту па ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, атрымалі вызначэнне Свіслацкага раённага суда. Старшыня суда Аляксандар Шылін прызнаў іх вінаватымі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі. І прысудзіў да трох сутак арышту Станіславу Гусакову з Віцебска і Алеся Крата з Мінска, а таксама аштрафаваў гродзенца Віталя Лопасава на 3 міліёны рублёў.
 
Праваабаронца Віктар Сазонаў здзіўлены, што справа цягнулася на два дні і яшчэ не закончана, перадае "Радыё Рацыя":
 
- Працэс быў настолькі зацягнуты, што склалася ўражанне, што адбываецца не адміністрацыйны працэс, а судзяць за нешта страшнае, у чым трэба разбірацца. Ніхто з гэтых людзей, якіх судзілі, не адмовіўся ў тым, што з гонарам трымаў нашую бела-чырвона-белую сімволіку, пра што з гонарам сказалі ў судзе. У нас праходзяць судовыя працэсы па палітычных справах так, як іх загадваюць праводзіць зверху. Хутчэй за ўсё так было сказана суддзі.

 Апошні з затрыманых у суботу 27-га кастрычніка Віталь Ашурак з Бярозаўкі атрымаў павестку прыбыць на судовае паседжанне 1-га лістапада на 10 гадзін. Ён адбыў ужо пад арыштам двое сутак і чатыры гадзіны, пасля чаго суддзя яго вызваліў. Зараз у Свіслачы дабываюць да заўтра сваё пакаранне Станіслава Гусакова і Алесь Крот.

Нагадаем, 27 кастрычніка ў Свіслачы былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх.Першыя два затрыманні адбыліся каля помніка Рамуальду Траўгуту — герою 1863 г.

Затым удзельнікі акцыі скіраваліся ў вёску Якушоўка (маёнтак Каліноўскіх), дзе адбылася імша ў гонар братоў Каліноўскіх. На зваротным шляху ўдзельнікам, а іх сабралася больш за 30 чалавек, дарогу перагарадзілі машыны супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.

Былі затрыманыя студэнт БНТУ Алесь Крот, Станіслава Гусакова з Віцебска (яна з'яўляецца грамадзянкай Расіі, але размаўляе па-беларуску), сябар Руху за Свабоду і Партыі БНФ Вітольд Ашурак, гарадзенскі актывіст Віталь Лопасаў, але яго адпусцілі. На выходных трое затрыманых знаходзіліся ў мясцовым РАУС.

На іх складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні арт. 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Зараз у Свіслацкім судзе разглядаецца адміністрацыйны пратакол у дачыненні да яшчэ аднаго з удзельнікаў акцыі – Алеся Крата з Мінску.

Самае незразумелае у гэтым адміністратыўным перасьледзе - усе затрыманыя - з іншых гарадоў, і пасля пераносу суда з 29 кастрычніка на сённяшні дзень, яны вымушаныя былі шукаць прытулку ў гэтым горадзе.

Усімі затрыманымі ў Свіслачы апякуюцца мясцовыя і гарадзенскія грамадскія актывісты і праваабаронцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international