29 кастрычніка — працяг суду за кубікі

2012 2012-10-29T11:43:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У панядзелак павінен аднавіцца працэс над удзельнікамі арт-праекту Going Public. Уладзіслава Лук’янчука і Алега Давыдчыка пачалі судзіць 22-га кастрычніка. Іх вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі.

Аднак судзьдзя Тацяна Ткачова вырашыла аб’яднаць іхныя справы са справай мастака Міхала Гуліна.

9 кастрычніка Лук’янчука, Давыдчыка і Гуліна затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Яны дапамагалі ладзіць пэрформанс «Пэрсанальны манумэнт», які адбываўся ў рамках міжнароднага арт-праекту «Going Public. Пра цяжкасьці публічнага выказваньня».

Удзельнікі пэрформансу насілі па горадзе жоўты паралелепіпэд і тры ружовыя кубы, усталёўвалі іх на плошчах і фатаграфавалі.

16 кастрычніка пасьля размовы з адміністрацыяй архітэктурнага факультэту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту мастак напісаў заяву на звальненьне па ўласным жаданьні. Міхаіл Гулін працаваў старшым выкладчыкам на катэдры «Малюнак, акварэль і скульптура» два месяцы.

Як пачыналі судзіць Лук’янчука і Давыдчыка

«Сьведкі з боку міліцыі ў суд не зьявіліся. У выніку судом былі заслуханыя паказаньні Лук’янчука і Давыдчыка, якія адмаўлялі, што аказвалі супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні. Таксама былі заслуханыя паказаньні сьведкі зь іх боку Міхаіла Гуліна. Усе яны распавялі, што да іх ужывалі сілу як пры затрыманьні, так і ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску, куды іх даставілі, то бок зьбівалі іх у аддзяленьні міліцыі», — заявіла 22 кастрычніка кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Алена Танкачова.

На перыш паседжаньні Гулін заявіў, што міліцыя яму дагэтуль не вярнула скульптуру. «Судзьдзя высьветліла, што пратакол аб канфіскацыі скульптуры не складаўся, і выказала відавочнае зьдзіўленьне, сказаўшы, што ў Гуліна няма перашкодаў, каб забраць скульптуру», — паведаміла тады Танкачова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international