30 кастрычніка - выязны суд над Зміцерам Дашкевічам

2012 2012-10-29T10:02:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Выязное паседжанне мазырскага суда па справе лідара "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцера Дашкевіча адбудзецца ў аўторак, 30 кастрычніка. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі Мікола Дземідзенка.  Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў турму строгага рэжыму.
Між тым, па словах Насты Палажанкі, якія перадае тэлеканал “Белсат”, актывіст ніяк не мог стаць злосным парушальнікам рэжыму, бо адразу пасля прыбыцця ў мазырскую папраўчую калонію №20 ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар, а потым — у памяшканне камернага тыпу. На думку Насты, Дашкевіча перавядуць або ў турму ў Жодзіне, або ў Горадні.

Зміцер Дашкевіч быў узяты пад варту з 18 снежня 2010 г., асуджаны 24 сакавіка 2011 г. судом Маскоўскага раёна г.Менску па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі №13 у Глыбокім. 28 жніўня асуджаны па арт.411 КК РБ (непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) на1 год,у які залічаныя  4 месяцы, якія Зміцер яшчэ не адбыў паводле ранейшага прысуду.

Лідэр «Маладога фронту» паступіў у мазырскую калонію 19 верасня, а 21-га – абвесціў галадоўку ў звязку з «нечалавечымі паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international