У Міёрах судзяць “маладафронтаўцаў» (аднаўляецца)

2012 2012-10-29T18:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых 27 кастрычніка ў Міёрах Рамана Васільева і Зьміцера Крэмянецкага будуць судзіць у Міёрскім судзе. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ).

Праваабаронцы расцэньваюць затрыманьне актывістаў “Маладога фронту” як прэвентыўнае, звязанае з правядзеньнем традыцыйнага шэсця і мітынгу “Дзяды”, што ладзілася ў Менску 28 кастрычніка.

Як паведамляе сайт “Маладога фронту”, па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў  у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. 

***

Старшыня суду Міёрскага раёна Наталля Грыгор'ева адхіліла 2 хадайніцтвы Рамана Васільева, якія тычыліся выкліку ў суд адваката і адвода суддзі.

Ролю сведкаў "выконваюць" ў адміністрацыйнай справе супрацоўнікі ДПС РУУСа Міёраў Мільто і Верашчака.

Зараз у суд выклікалі "хуткую" дапамогу", паколькі Васільеў скардзіцца на стан здароўя.

15-15. Рамана Васільева змясцілі ў мясцовую лякарню з падазрэннем на гіпертанічны крыз.

Справу Зміцера Крэмянецкага пачнуць разглядаць у 17 гадзін. Сведкі - Уладзіслаў Юдкін, начальнік аддзла аховы правапарадку і прафілактыкі Міёрскага РУУСа і Міхаіл Кураж.

Зміцера Крэмянецкага суд абвінваціў ў брыдкаслоўі і пакараў арыштам на 5 сутак. У другой палове дня да будынку суду "падцягнуўся" віцебскі АМАП, які кантраляваў сітуацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international