Брэст: Аляксандр Дзенісенка скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з забаронай пікету

2012 2012-10-26T17:40:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzenisenka-brest-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прайшоўшы ўсе судовыя інстанцыі на нацыянальным узроўні, брэсцкі актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН па справе забароны пікету, падчас якога планавалася прыцягнуць увагу грамадскасці да немагчымасці пабудаваць жыллё па даступных коштах.

Суд Ленінскага раёну Брэста палічыў, што гарадскія ўлады мелі рацыю, калі адмовілі ў правядзенні акцыі, бо яе арганізатары не заключылі дамовы з камунальнымі службамі, установай аховы здароўя і органамі ўнутраных спраў. Пазней суд Брэсцкай обласці і Вярхоўны суд РБ пакінулі гэтае рашэнне без зменаў, адхіліўшы скаргі Аляксандра Дзенісенкі.

У сваім паведамленні, накіраваным у Камітэт па правах чалавека ААН, брэсцкі актывіст заўважае, што беларускія ўлады пазбавілі яго права на мірныя сходы і на распаўсюд інфармацыі, нягледзячы на тое, што гэтыя правы гарантуюцца Канстытуцый РБ і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала наша краіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international