Аляксей Гаўруцікаў дамогся, каб вінаватых пакаралі за парушэнне выбарчага заканадаўства

2012 2012-10-26T11:26:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spisy_vybarcy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Упершыню былі пакараныя віцебскія раённыя чыноўнікі, якія дапусцілі парушэнне правоў жыхароў дзвюх "шматпавярховак" па вуліцы Броўкі. Некалькі соцень людзей не ўключылі ў выбарчыя спісы, пазбавіўшы іх магчымасці волевыяўлення на мінулых парламенцкіх выбарах", -- адзначае А.Гаўруцікаў, былы кандыдат у дэпутаты парламенту па Віцебскай Чкалаўскай акрузе №18.

Давераная асоба Аляксея Гаўруцікава, віцебскі актывіст і былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч яшчэ падчас выбачай кампаніі заўважыў, што ў выбарчыя спісы не трапілі жыхары дамоў №37 і №39 па вуліцы Броўкі.

Спадар Гаўруцікаў напісаў скаргу ў ЦВК, і памылку выправілі. Аднак былы кандыдат у дэпутаты патрабаваў, каб адказных асобаў пакаралі за парушэнне выбарчага заканадаўства. Гэтае яго патрабаванне разглядалі больш за месяц. Толькі 25 кастрычніка ён атрымаў адказ з Віцебскага аблвыканкаму за подпісам начальніка аддзела кандрава-арганізацыйнай працы Л.Дарафеенкі.

У лісце паведамляецца, што вінаватых прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці: намесніку кіраўніка Першамайскай раённай адміністрацыі А.В.Красакову абвешчана заўвага, начальнік раённага аддзела арганізацыйна-кадравай работы П.М.Сільчонак атрымаў вымову.

"Не першы раз на выбарах "губляюць" дамы, але ўпершыню мы дамагліся, каб вінаватых пакаралі. Хаця і тут я не згодны: вінаваты ў недаглядзе чыноўнікі раённай адміністрацыі, і толькі яны! Аднак у лісце з аблвыканкаму гаворыцца, што пакараны будзе і начальнік разліковага цэнтру №4 – пастаўлена пытанне пра яго службовую неадпаведнасць. А гэты чалавек не вінаваты абсалютна ні ў чым, ягоная праца не мае аніякага дачынення да выбарчай кампаніі! У разліковым цэнтры налічваюць квартплату, разбіраюцца з даўжнікамі і г.д. Жыхары дамоў №37 і №39 па вуліцы Броўкі за кватэры плацілі, колькі стаяць гэтыя дамы – паўтара гады.  Але пры чым тут выбары? Недакладнасці ў спісах прапусцілі раённыя чыноўнікі, іх і трэба караць больш строга", -- каментуе атрыманы адказ Аляксей Гаўруцікаў.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international