viasna on patreon

У Клімавічах з’явіліся нацысцкія сімвалы (фота)

2012 2012-10-25T23:45:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/klimav-naci-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сярэдзіне восені ў Клімавічах на шмат якіх будынках у цэнтры горада з’явіліся лічбы 14/88. А ў некаторых месцах побач з лічбамі трапляўся малюнак, які нагадваў свастыку. Убачыць гэтыя выявы, зробленыя з дапамогай нейкай адмысловай прылады, можна было паўсюль. Паказальна, што лічбы спецыяльна малявалі менавіта на прадуктовых крамах, установах грамадскага харчавання і г. д. Такім чынам, гэта рабілася  з мэтай прыцягнуць да гэтай акцыі ўвагу як мага большай колькасці людзей. Напрыклад, выявы паставілі на дзверы гарадскога “Универмага”, райарганізацыі “Бытавыя паслугі” і інш.

Вось якую інфармацыю наконт лічбаў 14/88 дае адзін з інтэрнэт-даведнікаў:

“14/88 — кодовый лозунг (подчас также употребляющийся в качестве приветствия или подписи) у неонацистов и части националистов. Число 14 означает четырнадцать слов неонацистского идеолога Дэвида Лэйна: «We must secure the existence of our people and a future for White children» (в переводе с английского, «Мы должны обеспечить существование нашего народа и будущее для Белых детей»). Число 88 является закодированным приветствием «Heil Hitler!» («Хайль Гитлер!»), поскольку буква «H» стоит в латинском алфавите восьмой. Число заповедей Дэвида Лэйна также равно восьмидесяти восьми; это, разумеется, не случайно”.

Па словах жыхароў горада, супрацоўнікі камунальных службаў у бальшыні месцаў ужо замалявалі неанацысцкія сімвалы, але дзе-нідзе яны яшчэ бачны на розных будынках і ўстановах.

Журналісты газеты “Клімавіцкая інфа-панарама” адзначаюць, што некалькі гадоў таму ў Клімавічах існаваў філіял вядомай расійскай арганізацыі нацыстаў “Рускае нацыянальнае адзінства” (РНЕ – Русское национальное единство). Клімавіцкія актывісты РНА не хавалі сваёй прысутнасці ў горадзе. На ўсіх цэнтральных вуліцах можна было сустрэць іхнія ўлёткі. Асабліва шмат іх было каля гарадскіх школ, дзе яны спрабавалі агітаваць моладзь. Гучны рэзананс мела падзея, калі ў гарадскім парку людзі ўбачылі фашысцкія свастыкі вакол Помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў. Аб тым, што ў Клімавічах дзейнічае арганізацыя РНА, нават паведаміла рэспубліканская “Настаўніцкая газета”. Але потым адзін з найбольш актыўных клімавіцкіх нацыстаў здзейсніў цяжкае крымінальнае злачынства — забойства. Пасля гэтага іх дзейнасць у Клімавічах скончылася.

Падобна на тое, што зараз у горадзе нацысты з’явіліся зноў…

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства