Маладафронтавец не можа атрымаць рашэнне суда больш за два месяцы

2012 2012-10-25T23:09:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tychyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Маладога Фронта" Андрэй Тычына (Салігорск)

Актывіст "Маладога Фронта" Андрэй Тычына (Салігорск)

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына больш за два месяцы не можа атрымаць рашэнне Мінскага абласнога суда па сваёй скарзе на незаконную забарону велапрабегу.

Нагадаем, у траўні 2012 году маладзён планаваў зладзіць велапрабег супраць вынікаў рэферэндума 1995 году, па выніках якога гістарычная нацыянальная беларуская сімволіка - бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" - страцілі статус дзяржаўнай. Салігорскі райвыканкам правядзенне дадзенага масавага мерапрыемства забараніў.

Аднавіць парушаныя чыноўнікамі правы Андрэй Тычына спрабаваў у судзе Салігорскага раёна, аднак суд вынес рашэнне не на яго карысць. У пачатку жніўня 2012 году наступную скаргу маладзёна разглядаў ужо Мінскі абласны суд.

- На гэтым судовым паседжанні я не прысутнічаў, але, наколькі мне вядома, рашэнне зноўку было не на маю карысць. Прынамсі гэтак мне паведамілі ў канцэлярыі. Зрэшты, рашэнне суда я дагэтуль не змог пабачыць, - кажа Аднрэй Тычына.

Па словах супрацоўнікаў канцэлярыі суда Салігорскага раёна, рашэнне абласнога суда нібыта было накіравана ў пракуратуру і да гэтага часу не было вернутае.

Каб нарэшце атрымаць рашэнне Мінскага абласнога суда ці нейкае афіцыйнае тулмачэнне сітуацыі, Андрэй Тычына накіраваў у суд адмысловы пісьмовы запыт. Пасля атрымання адказу маладзён плануе працягнуць барацьбу за аднаўленне сваіх парушаных правоў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international