Кіраўніку ПАСЕ не дазволілі сустрэцца з экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітзняволеным Аляксандрам Казуліным

2007 2007-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас свайго візіту ў Беларусь Рэнэ ван дэр Ліндэн меў намер сустрэцца з палітзняволеным Аляксандрам Казуліным, які адбывае пакаранне за сваю палітычную дзейнасць ў калоніі Віцьба-3 у Віцебску. Аднак дазвол на гэтую сустрэчу беларускія ўлады не далі.

“Я думаю, што гэтая адмова звязана з тым, што ўлады пабаяліся такім чынам падцвердзіць статус А. Казуліна, як палітычнага зняволенага, - каментуе сітуацыю праваабаронца Алесь Бяляцкі. - Па-другое, яго фізічны стан мабыць яшчэ вельмі цяжкі, і яны пабаяліся, што інфармацыя можа атрымаць розгалас.”

Нагадаем, што сёння адбылася сустрэча старшыні ПАСЕ Рэнэ ван дэр Ліндэна з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і праваабаронцамі на якой прысутнічалі жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна, былы палітзняволены Сяргей Скрабец, праваабаронца Гары Паганяйла, эксперты Алег Манаеў і Яраслаў Раманчук, а таксама старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.

Падчас сустрэчы сп. ван дэр Ліндэн выказваў асаблівую заклапочаннасць станам палітвязняў. Ён правёў кароткую сустрэчу з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірынай Казулінай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international