Аднаполыя адносіны паміж жанчынамі Лукашэнка ўспрымае са шкадаваннем, паміж мужчынамі — вельмі негатыўна

2012 2012-10-25T13:52:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю брытанскай газеце "Індэпендэнт" выказаў сваё меркаванне аб аднаполых шлюбах. Тэлеверсія інтэрв`ю была паказаная вечарам 24 кастрычніка ў эфіры канала "Беларусь 1".

"Што да мужчыны і жанчыны — гэта натуральна, гэта нармальна. Гэта класіка, я чалавек класічны ў гэтым. Таму гэта нармальна. Ствараюцца сем`і, а галоўная мэта стварэння сям`і — гэта нараджэнне дзяцей", — патлумачыў Лукашэнка.

"Што да жанчына — жанчына, я ўжо дзесьці гаварыў аб гэтым: гэта наша мужыкоў віна, што жанчына сёння жанчыне замяніла мужчыну. Гэта наша віна. Таму я шкадую. Мы няздольнымі апынуліся мужыкамі для некаторых жанчын. Тое, што яны ў нас павінны былі знайсці, яны пачалі шукаць у жанчыне. Таму я са шкадаваннем успрымаю гэтае лесбіянства. Гэта кепска, але я не асуджаю", — сказаў ён, адказваючы на пытанне карэспандэнта брытанскай газеты, якая праводзіць кампанію ў падтрымку шлюбаў.

"А вось што тычыцца мужыкоў, я кажу: барані Божа! Гасподзь з імі! Я нідзе ініцыятыўна не абмяркоўваю і больш таго, не асуджаю іх. Таму што пакуль гэта за мяжой майго разумення. Таму, калі не разумееш, навошта лезці ў гэтую праблему і ў гэтую тэму. Але я кажу прама, што цяпер я гэта не ўспрымаю. Больш таго, я калі гэта і ўспрымаю, то вельмі негатыўна, я гэта лічу вельмі ненармальна. Але яшчэ раз кажу крытэрый — калі гэта нармальна, то чаму няма дзяцей?" — патлумачыў Лукашэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international