Беларускія парламентарыі лічаць, што ў Беларусі няма палітзняволеных. Пра гэта дэпутаты заявілі падчас сустрэчы са старшынём ПАСЕ Рэнэ ван дэр Ліндэнам

2007 2007-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў старшыня ПАСЕ выказаў думку, што добрай перадумовай для пачатку дыялогу з беларускімі ўладамі магло б стаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. “Па словах сп. Ван дэр Ліндэна, дэпутаты адказалі, што ў нашай краіне палітычных зняволеных няма,” – гаворыць праваабаронца Алесь Бяляцкі, удзельнік сённяшняй сустрэчы кіраўніка ПАСЕ з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Паводле А. Бяляцкага, у адказ парламентарыям Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што Рада Еўропы гатовая прыслаць незалежных экспертаў, якія дадуць кваліфікаваны адказ на гэтае пытанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства