Брэст: жыхары шматпавярховіка судзяцца з камунальнымі службамі, каб дамагчыся рамонту дома

2012 2012-10-24T14:11:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-masherova1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэст. Адзін з дамоў на праспекце Машэрава.

Брэст. Адзін з дамоў на праспекце Машэрава.

Ужо некалькі месяцаў цягнецца гісторыя ў абласным цэнтры, дзе жыхары дому №54 па праспекце Машэрава спрабуюць адстойваць свае правы на пражыванне ў прыстойных і годных ўмовах.

Падставай для судовага разбіральніцтва былі адказы, які атрымлівалі жыхары дому ад прадстаўнікоў жыллёва-эксплуатацыйнай службы і гарвыканкаму наконт неабходнасці капітальнага рамонту будынку. У прыватнасці, людзі, якія жывуць у гэтым доме, лічаць, што даўно наспела патрэба замены вокнаў і ўцяплення сценаў дому, пабудаванага яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Часткова рамонт быў праведзены, але зараз камунальныя службы спасылаюцца на недахоп сродкаў і прапануюць жыхарам за свае грошы замяніць аконныя праёмы. Пасля атрымання такой настойлівай прапановы жыхары падалі заяву ў суд.

Адна з ініцыятараў падобных дзеянняў Ганна Літвінюк патлумачыла, што жыхароў абурае адказ з ЖЭС, бо людзі добрасумленна і сваечасова аплочваюць жыллёва-камунальныя паслугі, у тым ліку - і за капітальны рамонт, які зараз не праводзіцца. Адначасова жыхары дому маюць намер звярнуцца ў пракуратуру Брэсцкай вобласці, каб гэтая наглядная ўстанова таксама засведчыла незаконнасць дзеянняў камунальных службаў, якія патрабуць дадатковага фінансавання на капітальны рамонт за кошт грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства