Барысаў: акруговая камісія не будзе праводзіць праверку спісаў выбаршчыкаў

2012 2012-10-24T12:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-stend.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Васіль Лапацін атрымаў адказ з акруговай камісіі Барысаўскага гарадскога выбарчай акругі № 62 на сваю просьбу праверыць спісы тых, хто прагаласаваў на ўчастку № 25.

Лапацін пісаў заяву з такой просьбай у пракуратуру Барысаўскага раёна. Пракурор Аўдзей пераслаў заяву ў акруговую камісію. Як вынікае з адказу старшыні камісіі Васіля Баранніка, правяраць спісы не будуць.

Адказ гучыць даволі дзіўна: «На гэтым участку было акрэдытавана 9 назіральнікаў. Паводле інфармацыі назіральнікаў, здадзенай у акруговую камісію, парушэнняў норм Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у частцы правядзення выбараў з боку сябраў выбарчай камісіі, не зафіксавана. Праверыць дакладнасць подпісаў у спісах грамадзян не ўяўляецца магчымым, у сувязі з недастатковасцю дадзеных па канкрэтным выбаршчыкам».

«Розніца ў падліках выбаршчыкаў, прадстаўленых назіральнікамі і камісіяй, складае 63 чалавекі, - кажа Васіль Лапацін. - Бараннік спасылаецца на тое, што я не падаў прозвішчы канкрэтных выбаршчыкаў. Але гэта абсурд! А ўсталяваць фальсіфікацыю з дапамогай спісу даволі проста: бачнымі будуць сфальсіфікаваныя подпісы. Што ж, калі акруговая камісія не хоча рабіць праверку, буду звяртацца ў ЦВК. Там спісы павінны захоўваць не менш за паўгода пасля выбараў».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international