Васілю Парфянкову можа пагражаць карцэр

2012 2012-10-24T12:51:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou_vasil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Пра гэта паведаміла спадарыня Вольга, якая даўно вядзе перапіску з палітвязням. Па яе словах, прычынай вымовы стала тое, што Васіль не здолеў раніцай узняцца з ложка. Ён тры разы пісаў заявы на сустрэчу з доктарам, бо захварэў. Аднак сустрэцца з ім не дазволілі. Цяпер вязню можа пагражаць пакаранне ў ШІЗА.

У лісце, датаваным 16 кастрычніка, Васіль Парфянкоў піша, што ў сувязі з пахаладаннем на вуліцы, у самой камеры стала вельмі халадно. Раней ён сядзеў у памяшканні падвальнага тыпу, пасля перавялі ў іншую камеру, з лепшымі ўмовамі, але тэмпература там усё адно нізкая. Вязень вымушаны спаць у адзенні.

Па словах спадарыні Вольгі, агулам настрой у Васіля Парфянкова бадзёры. "Ён піша, што з гонарам будзе праходзіць гэтае выпрабаванне. Ніякія прашэнні аб памілаванні пісаць не будзе", - дадала яна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international