viasna on patreon

Адменены юбілейны канцэрт «Палаца»

2012 2012-10-24T08:46:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вялікі канцэрт гурту «Палац» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі з нагоды 20-годдзя нечакана адменены. Арганізатары вымушаныя вяртаць гледачам грошы за квіткі, якія былі разабраныя яшчэ за два тыдні да пачатку дзеі.

Музыканты гурту «Палац», якія рыхтавалі да канцэрту 26 кастрычніка адмысловую праграму «Песні любові і мудрасці», выглядаюць разгубленымі. Для іх гэты выступ быў вельмі важным.

Па-першае, ён прысвечаны 20-годдзю гурту, а таму запрашэнні на яго атрымалі тыя, хто так ці інакш спрычыніўся да гісторыі каманды. Па-другое, «палацаўцы» рыхтаваліся прадставіць у гэты дзень адразу два новыя рэлізы – музычную прыпавесць «Салдат-доктар» і свежы студыйны альбом «Кола грукатала».

Афіцыйнай прычынай называецца тое, што «па абставінах, незалежных ад адміністрацыі тэатра і музыкантаў гурту «Палац», паўсталі арганізацыйныя праблемы, у выніку якіх правядзенне мерапрыемства стала немагчымым».

Аніякай больш канкрэтыкі не паведамляецца. Адзінае, што змагла зрабіць адміністрацыя тэатра, дык гэта папрасіць у гледачоў прабачэньня. Лідар гурту Алег Хаменка зазначыў парталу Tuzin.fm:

«Я і мае паплечнікі нічога камэнтаваць не хочам і нам няма за што прыносіць прабачэнні. Пакінем гэту сітуацыю без каментароў».

Тыя, хто набыў квіткі на канцэрт «Палаца», могуць вярнуць грошы за іх у касах Тэатра беларускай драматургіі. Тэлефон касы: +375 29 385-97-51.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства