Бяроза: з-за няздольнасці арганізаваць працу на ААТ “Бярозабуд” церпяць рабочыя

2012 2012-10-23T14:14:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biarozabud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На  ААТ “Бярозабуд” за апошні год з 400 работнікаў прадпрыемства засталося 170. Астатнім, па словах кіраўніка прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Івана Тарасевіча, былі не працягнутыя працоўныя кантракты.

Работнікі прадпрыемства вінавацяць у гэтым кіраўніцтва ААТ “Бярозабуд”, якое на іх думку, не здолела своечасова рэарганізаваць прадпрыемства, хаця для гэтага былі ўсе магчымасці. Па словах рабочых, ужо прададзены арматурны цэх – сэрца “Бярозабуд”, перададзеная ў арэнду піларама, якую маглі б самі выкарыстоўваць. Зараз шукаюць пакупніка на астатняе. Рабочыя  вінавацяць у давядзенні да стану стратнасці прадпрыемства няздольных кіраўнікоў.

Працаўнікі лічаць, што адміністрацыя не шукае дадатковых аб’ёмаў вытворчасці. Вось  набылі 2 новых “Мазы”, 2 экскаватары, але не шукаюць людзей, арганізацыі, каб даваць тэхніку на карыстанне і зарабляць на гэтым грошы.

Па словах намесніка дырэктара “Бярозабуд” Віктара Юркевіча, адсутнічаюць аб’ёмы, фінансаванне, трэба выплачваць крэдыты за тэхніку і заробкі, а працэнты высокія.

У тых работнікаў, якія засталіся, таксама неўзабаве заканчваюцца кантракты, а што будзе з людзьмі – невядома, хаця многім да пенсіі засталося 3-5 гадоў.

Таму і маюць рабочыя намер звярнуцца ў Камітэт дзяржкантролю і упраўленне Следчага камітэта, каб атрымаць больш інфармацыі аб тым, што робіцца на прадпрыемстве, якому аддалі па 20-30 год працоўнага стажу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international