Кіраўніцтва евангельска-лютэранскіх цэркваў абскарджвае папярэджанне Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў г. Віцебска ў Вышэйшым гаспадарчым судзе

2007 2007-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кансісторыя Рэспубліканскага Рэлігійнага аб’яднання сёння накіравала скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы Суд.

Пастар Кастусь Мардзвінцаў, вікарны біскуп Евангельскай лютеранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь распавёў, што два месяцы таму адбылася праверка Аб’яднання Камітэтам па справах Рэлігіяў і нацыянальнасцяў. Яе праводзіў упаўнаважаны з Менску прадстаўнік Камітэту Дзяніс Елізараў. Праз тыдзень пасля праверкі Аб’яднанне атрымала папярэджанне. Усяго у дакуменце названыя 10 пунктаў парушэння Заканадаўства і Статуту.

Акрамя таго, некаторы час таму Камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў накіраваў у Аб’яднанне спіс абшчын і святароў. “Гэты спіс цалкам адрозніваецца ад рэальнага, – гаворыць п. Кастусь Мардзвінцаў. – Там ёсць грамады, якія ніколі не належалі нашай царкве. З іншага боку, адтуль выкрасленыя абшчыны, якія заўсёды былі нашымі сябрамі. І спіс святароў там іншы.” Пастар патлумачыў сітуацыю – на яго думку гэтыя “непаразуменні ” звязаныя з тым, святары маюць права голасу на Сынодзе, які мае адбыцца ў хуткім часе. “Сынод упаўнаважаны вырашаць усе праблемы Царквы і калі там будуць іншыя людзі, то, магчыма, будзе спроба змяніць кіраўніцтва,” – сказаў К. Мардзвінцаў.

У Аб’яднанне евангельска-лютэранскіх цэркваў ўваходзяць 8 зарэгістраваных цэркваў. Цэнтр Аб’яднання знаходзіцца ў Віцебску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international