Гомель: Ларысе Шчыраковай выносяць другое папярэджанне за журналісцкую працу без акрэдытацыі

2012 2012-10-23T13:53:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

22 кастрычніка гомельская незалежная журналістка Ларыса Шчыракова была выкліканая ў абласную пракуратуру, прычым да супрацоўніцы аддзелу па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ірыны Макарэвіч. Гаворка ішла пра працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Прэтэнзіі пракуратуры зводзіліся да таго, што ў эфіры спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» Ларыса Шчыракова дала каментар, звязаны з арыштам старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца.

«Знаёмы журналіст мяне папрасіў распавесці, што у Гомелі пра гэта гавораць. І вось я дала каментар аб тым, што ёсць афіцыйнае паведамленне пра арышт Віктара Піліпца,а ў горадзе даўно хадзілі такія чуткі», - адзначыла журналістка.

Супрацоўніца пракуратуры ёй паведаміла, што ўжо 24 кастрычніка будзе вынесенае афіцыйнае папярэджанне за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. У гэтым 2012 годзе Ларыса Шчыракова ўжо атрымлівала папярэджанне ад пракуратуры. Таксама журналістку неаднаразова затрымлівалі на масавых акцыях і розных мерапрыемствах. Апошні раз яна была затрымана ў Ляскавічах, на фестывалі «Кліч Палесся». Міліцыя трымала журналістку амаль цэлы дзень. Відаць, гэта было звязана з прысутнасцю на фестывалі Аляксандра Лукашэнкі.

«Калі ідзе такі прэсінг, калі міліцыянерам нават раздалі мае партрэты, як гэта было на фестывалі ў Ляскавічах, а мяне затрымліваюць пры любой нагодзе, то, відаць, улады высока ацэньваюць маю журналісцкую дзейнасць», - лічыць Ларыса Шчыракова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international