Васіль Сіліверст, удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС даказвае ў судзе, што яго інваліднасць звязана з уздзеяннем радыяцыі на арганізм

2007 2007-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Першамайскім раённым судзе Менску ідзе працэс на якім Васіль Сіліверст, які ўжо тройчы трымаў галадоўку пратэсту, даказвае, што інвалідам яго зрабіў Чарнобыль. Пазіцыю дзяржавы ў судзе адстойвае прадстаўнік Рэспубліканскага міжведамаснага экспэртнага савету.

Васіль Сіліверст быў вайскоўцам, калі здарылася Чарнобыльская катастрофа. Ён некалькі месяцаў працаваў у 30-кіламетровай зоне, жыў у намётавым гарадку разам з іншымі “ліквідатарамі”. Cвае хваробы – інфаркт міякарду і катаракту вачэй ён лічыць наступствамі радыяцыі.

Інваліды атрымліваюць пенсію каля 150 000 рублёў. Калі ліквідатар дакажа, што страціў працаздольнасць у выніку ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, то памер яго пенсіі павялічыцца ў 5 разоў. Летась і ў 2005 годзе ён трымаў тры галадоўкі, патрабуючы, каб чыноўнікі прызналі, што ягоныя захворванні ёсць наступствам уздзеяння радыяцыі пад час ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Наступнае судовае паседжанне адбудзецца на наступным тыдні. У сваім змаганні В. Сілівест мае намер дайсці да суду ў ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international