Віцебск: экс-кандыдат у дэпутаты спрабуе атрымаць копіі сваіх выступаў і дэбатаў

2012 2012-10-23T09:02:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikulin-aliaksandr-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мікулін.

Аляксандр Мікулін.

Тэлерадыёкампанія "Віцебск" адмовіла Аляксандру Мікуліну ў атрыманні копій сваіх тэле- і радыё выступаў, а таксама тэле- і радыёдэбатаў. У адказе за подпісам дырэктара тэлерадыёкампаніі напісана, што гэтыя запісы – уласнасць ЦВК, і што толькі там могуць дазволіць "перазапіс".

Апошняе слова асабліва ўразіла Аляксандра Мікуліна:

"Уяўляеце, што будзе, калі я звярнуся ў ЦВК праз месяц пасьля выбараў, папрасіўшы зрабіць "перазапіс" сваіх выступаў або дэбатаў?  Здаецца, дырэктар тэлерадыёкампаніі ўсё ж мусіў бы адрозніваць "перазапіс" ад "копіі". Але копій мне так і не далі, хаця я быў гатовы заплаціць за выкарыстанне тэхнічных сродкаў ці за нешта такое".

Спадар Мікулін распавёў, што спачатку прасіў  копіі сваіх тэле- і радыё выступаў, а таксама тэледэбатаў, прыйшоўшы да "тэлевізіёншчыкаў" і радыйшчыкаў". Паклікалі чалавека, які распараджаецца архівам, ён пайшоў раіцца яшчэ з кімсьці, і ў выніку актывісту адмовілі.

Тады ён напісаў скаргу, падкрэсліўшы ў ёй, што "адмову можна расцэньваць як дыскрымінацыю па палтітычных матывах". І атрымаў адказ – пра тое, што гэтыя запісы яўляюцца ўласнасцю ЦВК.

"У мяне склалася ўражанне, што з дырэктарам тэлерадыёкампаніі "Віцебск" мы размаўляем на розных мовах. Я прашу копіі, а мне гавораць пра нейкі перазапіс, увогуле не прадугледжаны заканадаўствам. Артыкул 46 Выбарчага кодэксу гаворыць пра тое, што Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія на працягу 10 дзён пасля абвяшчэння выбараў мусіць прадаставіць ліміт часу для выступаў і дэбатаў. Пасля гэтага ЦВК вызначае парадак гэтых выступаў. І ўсё! Пра тое, што ЦВК становіцца ўласнікам гэтае радыё- і відэапрадукцыі, у законе не гаворыцца нічога!

Ужо не кажу пра тое, што існуе аўтарскае права, паводле якога я маю адпаведны статус як аўтар гэтых тэкстаў.  І права на ахову інтэлектуальнай уласнасці ў нас таксама мусіць бараніцца заканадаўчым шляхам. РУП Тэлерадыёкампанія "Віцебск" мусіць захоўваць усе запісы на працягу аднаго года. Артыкул 46 Закона аб СМІ" прадастаўляе фізічным асобам правы на атрыманне, захаванне і распаўсюд інфармацыі. А мне тым часам нешта пішуць пра "уласнасць ЦВК" і пра тое, што менавіта туды я магу звярнуцца па пытанні "перазапісу". Усё гэта – парушэнне маіх Канстытуцыйных правоў, гарантаваных артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Мікулін, былы кандыдат у дэпутаты Парламенту па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18, хоча атрымаць копіі запісаў теле і радыё выступаў і дэбатаў, бо там прагучалі ягоныя абяцанні выбаршчыкам. Цяпер актывіст стаў "дэпутатам "Грамадзянскай дамовы" ад кампаніі "Гавары праўду", і збіраецца давесці, што яго абяцанні не былі пустымі словамі.

Аляксандр Мікулін  збіраецца паскардзіцца на беспадстаўную, паводле яго меркавання, адмову старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international