У Мазыры адбылася прэзентацыя фільма "Убыл по приговору"

2012 2012-10-22T14:09:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка фільм рэжысёра Віктара Трэцьякова і сцэнарысткі Паліны Сцепаненка "Убыл по приговору" быў прэзентаваны ў Мазыры.

Паказы ў рэгіёнах накіраваныя ліквідаваць інфармацыйны прабел па тэме смяротнага пакарання. Па меркаванні каардынатара каманіі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды, поспех такіх мерапрыемстваў у тым, што людзі задаюць шмат пытанняў пасля прагляду. А гэта значыць, што адшукаўшы на іх адказы, яны могуць далучыцца да прыхільнікаў адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

У планах - працягваць прэзентацыю фільма "Убыл по приговору" ў рэгіёнах. Нагадаем, што 10 кастрычніка стужку ўпершыню ўбачылі ў Мінску. Дарэчы, на Youtube фільм паглядзелі каля 4 тысяч чалавек.

Спадар Палуда дадаў, што праваабаронцы ў будучым хацелі б арганізаваць  Фестываль кіно, дзе гучала б тэма адмены смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international