Жлобін: сябры “Справядлівага свету” атрымалі адпіскі з ЦВК і раённай пракуратуры

2012 2012-10-22T13:45:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybarchyuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” атрымалі адпіскі з мясцовай пракуратуры і ЦВК па фактах парушэнняў падчас выбарчай кампаніі-2012. Пра гэта паведаміў экс-кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Валеры Рыбчанка.

– Напрыклад, мы звярталі ўвагу на факт незаконнага знаходжання ў ноч з 22 на 23 верасня на адным з выбарчых участкаў участковага міліцыянера Котава. З раённай пракуратуры прыйшоў адказ, у якім сцвярджаецца, што участовы праводзіў службовую праверку, таму яго знаходжанне на ўчастку было законным, – кажа Рыбчанка.

Аналагічныя адпіскі прадстаўнікі “Справядлівага свету” атрымалі і ад ЦВК. У адказе за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай адзначаецца, што выяўленыя парушэнні не паўплывалі на ход выбарчай кампаніі.

Нагадаем, у Жлобіне назіральнікі зафіксавалі шматлікія парушэнні як падчас перадвыбарчай кампаніі, у дні датэрміновага галасавання, так і непасрэдна ў асноўны дзень выбараў – 23 верасня. У прыватнасці, члены выбарчых камісій дазвалялі галасаваць выбаршчыкам за сваіх сваякоў, выдаючы адразу па некалькі бюлетэнеў у адны рукі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international