Абвяшчаецца конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека

2012 2012-10-22T18:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ды Інстытут правоў чалавека і гуманітарнага права імя Раўля Валенберга абвесцілі конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека.

Мэта конкурсу - падвышэнне ведаў і разумення студэнцкай моладдзю Беларусі
каштоўнасцяў і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты ВНУ Беларусі.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: гендэрная роўнасць і правы неабароненых групаў насельніцтва.

Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Пераможцы
конкурсу - удзельнікі, якія занялі пяць першых месцаў у кожнай з намінацыяў - змогуць прыняць удзел у міжнародных адукацыйных праграмах па правах чалавека, якія будуць праводзіцца Інстытутам імя Раўля Валенберга ў 2013 годзе.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца ў Мінску 10 снежня 2012 году, у Дзень правоў чалавека.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць свае працы на электронны адрас:
contest2012@undp.by.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 лістапада 2012 году.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаваньні да працаў – на сайце

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international