Яўген Васьковіч абмежавана атрымлівае карэспандэнцыю

2012 2012-10-22T11:40:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

У лісце да галоўнага рэдактара "Бабруйскага кур'ера" Анатоля Санаценкі палітвязень паскардзіўся, што з сярэдзіны сакавіка гэтага года і да апошняга часу ён атрымліваў карэспандэнцыю толькі ад сваіх сваякоў.

Паводле прэс-службы БАЖ, галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў ліст ад журналіста яго газеты Яўгена Васьковіча, які цяпер знаходзіцца ў турме № 4 г. Магілёва. Гэта першая вестачка ад палітвязня за тыя амаль два гады, якія ён правёў у СІЗА, калоніі і турме.

Між тым, Анатоль Санаценка неаднаразова пісаў Васьковічу, віншаваў яго з Новым годам і Днём нараджэння. Але яго карэспандэнцыя да адрасата не даходзіла.

Гэта ў сваім лісце пацвярджае і сам Васьковіч. Скардзіцца на тое, што, напрыклад, з сярэдзіны сакавіка гэтага года і да апошняга часу ён атрымліваў карэспандэнцыю толькі ад сваіх сваякоў.

Сітуацыя трохі змянілася ў верасні, калі адміністрацыя турмы перадала яму лісты ад маладога паэта Яна Грыба, а таксама ад Насты Палажанкі.

Палітвязень дзякуе ўсім, хто яму дапамагае, падтрымлівае яго. І – перадае ўсім «шчырае прывітанне і самыя цёплыя пажаданні».

У жніўні 2012 года Анатоль Санаценка звярнуўся з заявай да старшыні абласной грамадскай назіральнай камісіі Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Віктара Сідарэнкі  з просьбай аднавіць грамадзянскія правы палітвязня, журналіста Яўгена Васьковіча.

Кіраўнік «БК» паскардзіўся на тое, што Васьковіч абмежаваны ў правах на атрыманне і апраўку карэспандэнцыі.

14 верасня сп. Сідарэнка сустрэўся і пагутарыў з Яўгенам Васьковічам.

А праз некалькі дзён, каб «праверыць сувязь», Анатоль Санаценка паслаў Васьковічу сваё новае пісьмо. Паабяцаўшы ў выпадку адмоўнага выніку пісаць палітвязню кожны тыдзень, вывешваючы лісты ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international