Крымінальная справа ў дачыненні да Петрушэнкі спыненая

2012 2012-10-22T11:04:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка атрымаў па пошце з Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці пастанову аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады» у сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.
Пастанова падпісана следчым, падпалкоўнікам юстыцыі Сахаравай С.В. Падставай для спынення справы сталі вынікі лінгвістычнай экспертызы, праведзенай спецыялістамі Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя С.Машерова. Якіх-небудзь прыкмет абразы ў матэрыяле Петрушэнкі, апублікаваным на сайце nash-dom.info экспертыза не выявіла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international