viasna on patreon

Барысаў: пракуратура адказала назіральніку прадказальна

2012 2012-10-20T15:51:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichu-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніку ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Васілю Лапаціну на яго заяву ў Барысаўскую раённую пракуратуру прыйшоў адказ.
Нічога сенсацыйнага ў адказе не змяшчаецца. Васіль Лапацін, які быў назіральнікам на ўчастку № 25 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, напісаў заяву ў мясцовую пракуратуру з нагоды таго, што старшыня ўчастковай камісіі Анатоль Кучко адмовіўся азнаёміць яго з арыгіналам пратакола галасавання, а таксама паставіць подпіс пад зробленай назіральнікам копіяй пратаколу. Яшчэ назіральнік прасіў праверыць спісы тых, хто прагаласаваў, паколькі па яго падліках, камісія прыпісала 63 выбаршчыкаў. Акрамя таго, Лапацін прапанаваў пракурору завесці на яго крымінальную справу за ілжывы данос, калі выкладзеныя ім факты не знойдуць падцверджання.
Просьба Лапаціна прыцягнуць да адказнасці старшыню ўчастковай камісіі № 25 Анатоля Кучко пракуратурай Барысаўскага раёна адхіленая «за адсутнасцю ў дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння». У ходзе разбіральніцтва былі апытаныя сам Кучко і сакратар камісіі Кавалёнак. Вядома ж, яны не пацвердзілі слоў назіральніка з нагоды непрадстаўлення яму арыгінала пратаколу і заявілі, што ставіць подпіс пад назіральніцкай копіяй не абавязаныя.
Што тычыцца просьбы праверыць спісы тых, хто прагаласаваў, пракуратура накіравала заяву назіральніка ў Барысаўскую гарадскую акруговую камісію № 62. З нагоды прапановы завесці крымінальную справу за ілжывы данос у выпадку непацвярджэння выкладзеных Лапаціным фактаў у адказе пракурора Барысаўскага раёна Аўдзея не гаворыцца ні слова. «У прынцыпе, - кажа Васіль Лапацін, - я іншага і не чакаў. Праўда, спадзяваўся, што разгляд прывядзе да канкрэтных вынікаў і старшыня камісіі ўсё ж панясе адказнасць».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства