Бабруйск: Знявагі ў афіцыйным выданні – праз “ліст чытача”

2012 2012-10-20T15:02:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smirnova-galina-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У № 65 газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” з’явіўся артыкул пад назвай “Скромное обаяние госпожи Стыдновой” у рубрыцы “Сваімі імёнамі”. Натуральна, “Стыднова” – гэта псеўданім, прыдуманы “чытачом Сямёнам Жукавым” для мясцовай грамадскай актывісткі Галіны Смірновай. Яе асоба вельмі добра пазнаецца, бо аўтар адзначае яе лідэрства ў прафсаюзнай пярвічцы, апошняе месца працы, факты выклікаў у КДБ ды іншае.

Гэты артыкул па зместу вельмі моцна пераклікаецца са зместам вершаваных улётак, якія з’явіліся ў пад’ездзе актывісткі гэтай вясной. Можна меркаваць, што гэта той жа аўтар, які вырашыў паспрабаваць сябе ў прозе. Напрыклад, зноў мусоліцца тэма дзяцей Галіны Смірновай, аўтар “Бабруйскага жыцця” з асалодай кажа пра “амаральнасць” усёй сям’і актывісткі.

-Відаць, трэба ісці ў міліцыю, бо аўтары сябе выкрылі, - каментуе “ліст чытача” Галіна Смірнова. – І калі пасля вершаваных улётак супрацоўнікі міліцыі мне казалі, што знайсці аўтара немагчыма, зараз гэта можна зрабіць праз газету “Бабруйскае жыццё”. Упэўненая, што гэта адзін і той жа аўтар, сэнс тэкстаў падобны, з той толькі розніцай, што ва ўлётках мяне з сябрамі БХД хацелі ілбамі сапхнуць, а тут яшчэ прыплялі незалежных журналістаў. Аадчуваецца, што з гэтым тэкстам папрацаваў юрыст, напісана так, каб я не магла звярнуцца ў суд.

Галіна Смірнова кажа, што мэтавую аўдыторыю, якая можа прачытаць гэты артыкул, яна нават не можа сабе ў’явіць. Яна мяркуе, што звычайны абывацель не зразумее, пра што і тым больш пра каго ідзе гаворка.

-Калі гэты тэкст рэдакцыя “Бабруйскага жыцця” надрукавала спецыяльна для маёй сям’і ці знаёмых, то гэты ўдар зноў міма. Мяне такія рэчы не ўражваюць. Іншая справа, што газета гарвыканкама сама сябе прынізіла гэтым тэкстам, сур’ёзнае выданне такое друкаваць не будзе, - кажа бабруйская актывістка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international