Кандыды ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Вялічкін Уладзімір і Навасельчан Сьцяпан паставілі пад сумненьне вынікі галасаваньня. Яны зьвярнуліся з адмысловай заявай у выбаркам, да пракурора Маскоўскага раёна Брэста і ў ЦВК

2007 2007-01-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



ЗАЯВА

кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў

па Брэсцкай – Усходняй выбарчай акрузе №8,

Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча і

Навасельчана Сцяпана Мікалаевіча


Мы, кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй выбарчай акрузе №8, Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч і Навасельчан Сцяпан Мікалаевіч, ставім пад сумленне вынікі галасавання на тэрыторыі Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі №25, лічым вынікі выбараў сфальсіфікаванымі.

14 студзеня 2007 намі, кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй акрузе №8, Вялічкіным Уладзімірам Аляксандравічам і Навасельчанам Сцяпанам Мікалаевічам, нашімі даверанымі асобамі і назіральнікамі на тэрыторыі Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі №25 выяўлена парушэнне часткі 1 артыкула 13 Выбарчага Кодэксу “Падрыхтоўка і правядзенне выбараў… дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў… ажыцяўляецца адкрыта і галосна”.

14 студзеня 2007 года пад час падліку галасоў на выбарчых участках №№ 71, 74, 76, 77, 78, 82 прысутнічалі нашы давераныя асобы: Маслоўская О.Е., Жыдовіч Ю.І., Сазон І.С., Вакуленка С.Н., Бельская К.С., Коўш М.К., Навасельчан А.С., і Вуек У.У., якія, будучы зацікаўленымі ў выніках галасавання, у вуснай форме запатрабавалі ад старшыняў участковых выбарчых камісій правядзення адкрытага падліку галасоў, у чым давераным асобам было адказана. Больш за тое, нікаму з прысутных давераных асоб і назіральнікаў не была прадстаўлена магчымасьць на ўласныя вочы убачыць за каго стаяць галачкі у бюлетэнях запоўненых выбаршчыкамі, г.зн.

быў парушаны канстітуцыйны прынцып адкрытасці і галоснасці выбараў!

Нашы давераныя асобы і прысутныя назіральнікі былі незаконна пазбаўленыя магчымасьці на ўласныя вочы упэўніцца наколькі саадносіцца колькасць галасоў, адданых за кожнага з кандыдатаў, з лічбамі, якія былі прастаўленыя ў пратаколах участковых выбарчых камісій па выніках галасавання на ўчастках №№ 71, 74, 76, 77, 78, 82. Выніковыя пратаколы для ўсеагульнага азнаямлення не вывешвалісь. Дадзеныя не агучвалісь. Магчымасці зрабіць копію пратакола таксама не было.

Мы таксама ўпэунены, што адкрыты і галосны пералік галасоў на тэрыторыі Брэсцкай –Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі №25 немагчымы, таму што Акруговая выбарчая камісія Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 увечары 14 студзеня 2007 года адсутнічала па сваему юрыдычнаму адрасу, пачкі з запакаванымі бюлетэнямі з выбарчых участкаў дастаўлялі ў невядомае месца ( са слоў членаў участковых выбарчых камісій – “у выканкам”), давераныя асобы і назіральнікі не мелі магчымасці пракантраляваць забеспячэнне захаваняя бюлетэняў. Што з імі сталася мы ня ведаем.

На падставе актаў і заяваў складзеных даверанымі асобамі і падпісанымі у тым ліку прысутнымі назіральнікамі мы, кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй выбарчай акрузе №8, Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч і Навасельчан Сцяпан Мікалаевіч, ставім пад сумленне вынікі галасавання на тэрыторыі Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі №25, лічым вынікі выбараў сфальсіфікаванымі.

А таму зьвярнуліся ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, да пракурора Маскоўскага раёна г. Брэста і Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь з просьбай:

1. Прызнаць вынікі па выбарам у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй акрузе №8 несапраўднымі;

2.
Прызнаць вынікі па выбарам у Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў па гарадской выбарчай акрузе №25 несапраўднымі.


15 студзеня 2007 года

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international