Орша: следчы камітэт ухіліўся ад разгляду звароту пра фальсіфікацыі

2012 2012-10-19T14:02:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-na-damu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыйныя назіральнікі Оршы Мікалай Дзямідаў і Яўген Анішчанка атрымалі адказ на сваю заяву аб парушэннях на выбарчых участках падчас парламенцкіх выбараў 23 верасня.
Як мы ўжо паведамлялі, каардынатары кампаніі "За справядлівыя выбары-2012» у Воршы пры правядзенні галасавання па выбарчых акругах № № 26 і 27 выявілі шэраг парушэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пра гэта яны паведамілі ў Аршанскі следчы камітэт, накіраваўшы заяву аб парушэнні артыкула 54 Выбарчага кодэкса «Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка, удзельніка рэферэндуму на выбарах, рэферэндуме». У заяве гаворыцца, што на ўчастках № № 18,26,33 выяўленыя факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна лічба, а пры ўскрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў больш.
І вось днямі атрыманы адказ за подпісам начальніка Аршанскага гарадскога аддзела следчага камітэта РБ Д. Бохана аб тым, што заявы накіраваны «для разгляду па сутнасці» ў гарадскі аддзел унутраных спраў. Тым самым следчы камітэт ухіліўся ад расследавання фактаў фальсіфікацыі выбараў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international