Каваленка і Пазняк далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве

2012 2012-10-19T12:25:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел таксама старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк ды еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

«Не трэба дзякаваць мне за падтрымку Сяргея Каваленкі, гэта праца і абавязак палітыка. Лепей запытайцеся, што зрабілі іншыя палітыкі з розных краінаў у справе Беларусі.Як яны могуць змірыцца з тым, што ЕС мяжуе з апошняй класічнай дыктатурай?», — гэтак сказаў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі, узяўшы слова пасля Зянона Пазняка, які патлумачыў прысутным вагу ўчынку Сяргея Каваленкі.

«Герб і беларускі сцяг -- гэта не звычайныя сімвалы для нас, гэта сімвалы свабоды. Не толькі маладзёны змагаюцца за іх, вывешваючы сцягі. Але таксама і дарослыя людзі, такія як спадар Каваленка».

​​Сам Сяргей Каваленка, якога прысутныя польскія журналісты ды беларускія актывісты віталі апладысментамі, расказваў пра зняволенне ды сцяг у цэнтры роднага горада, за які яго і схапілі.

«Калі сцяг пабачыць адна асоба, то раскажа і даведаюцца яшчэ дзесяць. Калі на яліне сцяг апынуўся, дык увесь Віцебск ведаў, бо гэта ж самы цэнтр горада»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international