Алеся Бяляцкага абмежавалі ў атрыманні медыцынскіх бандэроляў

2012 2012-10-19T09:41:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітычны зняволены, кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі абмежаваны адміністрацыяй Бабруйскай калоніі №2 у магчымасці атрымання медыцынскіх бандэроляў. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, раней такіх праблемаў у яе мужа не было.

Наталля Пінчук:

- Яму дазволена атрыманне адной медыцынскай бандэролі. Па правілах ён павінен быў напісаць, што ў гэтай бандэролі, якія лекі прысутнічаюць, і я павінна было яе адправіць. Так раней і было. Зараз узніклі складанасці. Па-першае, абмежавалі гэтую бандэроль вагой толькі ў адзін кілаграм. Прычым не зразумела, па якіх прычынах.

Па словах Наталлі Пінчук, у іншых калоніях і да іншых зняволеных такія абмежаванні не ўжываюцца.

Але і бандэроль вагой адзін кілаграм, якая была накіравана ў калонію Бяляцкаму, неўзабаве вярнулася назад. Адмова ў перадачы была абгрунтавана быццам бы парушэннем тэрміну адпраўкі. Хаця, па словах Наталлі Пінчук, ніякіх парушэнняў і памылак пры адпраўцы бандэолі не было. "Складаецца ўражанне, што да Алеся Бялдяцкага наўмысна і штучна выкарыстоўваюцца ўсё больш жорсткія патрабаванні і абмежаванні", -- кажа жонка палітвязня. Яна паўторна накіравала медыцынскую бандэроль у калонію.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international