Вядомы беларускі праваабаронца Уладзімер Лабковіч пракаментаваў вынікі выбараў у мясцовыя Саветы

2007 2007-01-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“У Беларусі адсутнічаюць нават мінімальныя ўмовы правядзеньня выбарчай кампаніі. У сітуацыі, калі больш чым з 500 вылучаных у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў дэмакратычнае супольнасьці ў склад камісіяў уключаныя толькі два прадстаўніка, калі па надуманых падставах не рэгістраваліся ініцыятыўныя групы кандыдатаў, калі потым не рэгістраваліся самі кандыдаты, а тыя, хто ўсё ж такі здолеў зарэгістравацца, былі пазбаўленыя магчымасьці весьці паўнавартасную агітацыю, немагчыма казаць пра роўныя ўмовы кандыдатаў.

Мы ўпершыню сутыкнуліся з выкарыстаньнем новых зьменаў у заканадаўстве. І, сапраўды, прагнозы на тое, што новыя ўмовы правядзеньня агітацыі ськіраваныя на зьвядзеньне яе да абсалютнага мінімуму, спраўдзіліся. Так, тыя месцы, якія вызначаліся мясцовымі выканкамамі для правядзеньня сустрэчаў з выбаршчыкамі, амаль заўсёды ніякім чынам не перакрыжоўваліся з выбарчымі акругамі. Дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты былі пазбаўленыя магчымасьці паўнавартасна праводзіць сустрэчы ў месцах, дзе ёсьць іх выбаршчыкі.

Таксама трэба адзначыць, што ўсялякія перашкоды ў друку прадукцыі, незаконныя канфіскацыі яе прывялі да стварэньня сітуацыі практычнай адсутнасьці агітацыйнай кампаніі.

Безумоўна, працэдура датэрміновага галасаваньня, маніпуляцыі з колькасьцю выбаршчыкаў, падлік галасоў ва ўмовах, калі назіральнікі цалкам пазбаўленыя магчымасьці назіраць за гэтым працэсам, стварылі сітуацыю адсутнасьці хоць нейкага падобія празрыстага галасаваньня і падліку галасоў. Улады ўсіх узроўняў бачаць у выбарах не неабходную прававую дэмакратычную працэдуру фармаваньня органаў ўлады, а барацьбу са свамі апанентамі без правілаў і законаў, а толькі з дапамогай фальшы і сілы.

Пра гэта сьведчаць і рэпрэсіі ў дачыненьні да дэмакратычных актывістаў, у першую чаргу моладзі. Гэта і звальненьні з працы, перасьлед па месцы вучобы, арышты і незаконныя допыты супрацоўнікамі КДБ .

Ва ўсіх гэтых умовах трэба канстатаваць, што ў Беларусі цалкам адсутнічаюць элементарныя ўмовы выбарчага працэсу. Таму цяперашнія выбары ў мясцовыя Саветы папоўнілі скарбонку беларускіх недэмакратычных, непразрыстых, няроўных выбараў. У такіх варунках, нажаль, трэба канстатаваць, што ў сёньняшняй улады цалкам адсутнічае палітычная воля і жаданьне хоць нейкім чынам зьмяняць сітуацыю ў дачыненьні да выбарчага працэсу.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international