Брэст: абласны суд адхіліў скаргу наконт дзеянняў мясцовых чыноўнікаў

2012 2012-10-18T15:27:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turchaniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

18 кастрычніка калегія Брэсцкага абласнога суду па грамадзянскіх справах разглядала справу мясцовага каардынатара руху «За Свабоду» Дзяніса Турчаняка, які прасіў накіраваць яго скаргу на раённую адміністрацыю для разгляду ў суд ніжэйшай інстанцыі.

Пачалося ўсё з таго, што Дзяніс Турчаняк спрабаваў высветліць у адміністрацыі Ленінскага раёну Брэста, якім чынам фармаваліся ўчастковыя камісіі на выбарах у Палату прадстаўнікоў, бо ў некаторых выбаркамах заставаліся вакансіі, а асобным вылучэнцам без тлумачэнняў было адмоўлена ва ўключэнні ў склад камісій (у тым ліку і самому Турчаняку).

Аднак раённая адміністрацыя праігнаравала запыт актывіста, які пасля гэтага звярнуўся ў суд Ленінскага раёну са скаргай на чыноўнікаў, якія, паводле Дзяніса Турчаняка, парушылі Закон аб зваротах грамадзян. Аднак суд першай інстанцыі адмовіўся разглядаць праву, спаслаўшыся на тое, што яна знаходзіцца па-за юрыдычнай кампентэнцыяй гэтай судовай установы.

Абласны суд не знайшоў парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў раённай адміністрацыі і скаргу Турчаняка адхіліў. Такім чынам, лічыць каардынатар руху “За Свабоду”, суд праігнараваў той факт, што ён быў пазбаўлены права на доступ да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў. Пасля атрымання вызначэння калегіі абласнога суду ў пісьмовым выглядзе Дзяніс Турчаняк збіраецца рыхтаваць скаргу ў Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international