Валер Булгакаў аштрафаваны на 500 тысяч рублёў

2012 2012-10-18T13:27:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Гарадзенскай вобласьці аштрафаваў Валера Булгакава на 5 базавых велічынь. Таксама канфіскаваны ўвесь прыбытак ад продажу часопіса «ARCHE»
на агульную суму 875 тысяч рублёў.

Абвінавачаньне — незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць.

14 верасьня Валер Булгакаў прыехаў у Горадню, каб прадставіць новую кнігу з сэрыі часопіса «ARCHE» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага.

На сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі і зрабілі «кантрольную закупку». Пасьля гэтага яны сканфіскавалі каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія не было накладных.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international